Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Раснянская сярэдняя школа» Камянецкага раёна Школьны музей дэкаратыўна - прыкладной творчасці Кіраўнік музея: Шэптур Вераніка Аляксандраўна Удзельнікі савета музея: Каваленка Маргарыта, 10 клас Дзік Дар’я, 10 клас Хмялеўская Аліна, 8 клас
Змест: Як добра, што музей наш ёсць у школе! Гісторыя заснавання музея Фонд музея Экскурсія «Школьны музей дэкаратыўна - прыкладной творчасці» Віктарына
Як добра, што музей наш ёсць у школе! Значыць, сувязь з часам не згубіць. Значыць, разам на жыццёвым коле Зможам мы мінулае ўзнавіць. Ты ў музей прыйшоў – і ты ўжо ў мінулым, Бы гады перад вачыма паплылі. Паглядзі навокал і падумай: Продкі твае гэтак жа жылі. Няхай сцяжынка ў музей не зарастае, Няхай гісторыі не дасць забыць, Няхай кожны тут усведамляе – Будучыні без мінулага не можа быць!
Школьны музей дэкаратыўна - прыкладной творчасці Запрашаем Вас у наш школьны музей дэкаратыўна - прыкладной творчасці. Пачаў ён сваё існаванне 6 мая 1988 года. Заснавальнікам і першым кіраўніком музея была Блінова Раіса Іванаўна. У заснаванні музея прымалі ўдзел усе: вучні, бацькі, настаўнікі. Затым кіраўніком музея стала настаўніца гісторыі Дубіна Наталля Іванаўна. З 2006 года – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Міснік Ніна Васільеўна. Зараз кіраўнік музея настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шэптур Вераніка Аляксандраўна.
Школьны музей дэкаратыўна - прыкладной творчасці Наш музей мае этнаграфічную накіраванасць, налічвае 145 экспанатаў ( з якіх 100 асноўнага фонду). Асноўныя аддзелы экспазіцыі: Ткацтва Вышыўка Пляценне Вырабы з ільну Сучасная дэкаратыўна-прыкладная творчасць
Школьны музей дэкаратыўна - прыкладной творчасці
Школьны музей дэкаратыўна - прыкладной творчасці
Чырвоны куток Традыцыйна пачнем нашу экскурсію з чырвонага кутка. У кожнай сялянскай хаце менавіта тут знаходзіліся абразы, упрыгожаныя вышыванымі ручнікамі . Аӯтарам гэтага ручніка з᾿яӯляецца жанчына Ганна , а вышыӯка на ручніку датуецца 1880 годам. Гэта ручнік- набожнік, якому прыкладна 137 гадоӯ. Яго канцы злучаны і ӯпрыгожаны карункамі.
Ручнікі У нашым музеі даволі шмат ручнікоӯ: ёсць ручнік-уціральнік, вясельны ручнік, а таксама сучасныя тканыя і вышывныя ручнікі.
Вышываныя палотны На супрацьлеглай сцяне знаходзяцца вышываныя палотны. Сярод іх ёсць сюжэтныя, напрыклад, “Зімовы вечар” і прадметныя, напрыклад, “Кот” і “Букет”. Палотны ӯ асноӯным вышыты крыжыкам. Раней яны, узятыя ӯ рамкі, служылі ӯпрыгожваннем хат нашых продкаӯ.
Зімовы вечар. Вышыўка крыжыкам
Вышыўка крыжыкам
Гладзь
Вясельнае плацце Даволі даӯні экспанат музея – вясельнае жаночае плацце з вышыӯкай.
Ільняная сарочка Каштоӯны экспанат нашага музея – ільняная жаночая сарочка з вышытым каӯняром, манішкай і рукавамі. Экспанату таксама больш за 100 гадоӯ. Усе аперацыі па стварэнні такой сарочкі зроблены ӯручную. Нават швы выкананы ніткай з іголкай, але вельмі акуратна і роӯненька. Такія сарочкі насілі не толькі жанчыны, але і мужчыны.
Фартухі Раней нашы жанчыны насілі такія прыгожыя святочныя фартухі, вышытыя чырвона- чорнымі ніткамі, якія гаспадыні фарбавалі самі, выкарыстоӯваючы для гэтага адвары розных раслін.
Падзорнікі Ложак нашы продкі упрыгожвалі падзорнікамі, вышытымі гладдзю і акаймаванымі карункамі.
КУФАР У куфры захоӯваліся сувоі вытканых палотнаӯ, вопратка, бялізна, вышываны дзявочы пасаг
Гэты куток нашага музея прысвечаны ткацкай справе. Тут ёсць прыстасаванні для ткацкага станка, пралка і, нават, клубкі пражы.
Ільняныя валокны Вось тут прадстаӯлены ільняныя валокны, якія трэба было захаваць нейкі час у выглядзе васьмёркі і кос
Вырабамі ткацкага станка з᾿яӯяюцца не толькі палотны, але і палавікі, на якіх вы стаіцё, посцілкі, якімі засцілалі ложкі.
Прылады працы Для абмалочвання зерня нашы продкі карысталіся драӯлянымі цапамі, а хлеб саджалі ӯ печ з дапамогай драӯлянай лапаты
Ніжні ярус нашага музея прадстаӯлены драӯлянымі бытавымі прыстасаваннямі: валок, пранік, маслабойка, карыта, сіта.
Для апрацоӯкі драӯніны выкарыстоӯвалі вярстак і рубанак
Плеценыя вырабы Таксама экспанатамі нашага музея з᾿яӯляюцца плеценыя вырабы з саломы - карабы для разнастайнага прызначэння.
Лапці З лазы плялі кашы, а з лыка – лапці
Бандарныя вырабы З бандарных вырабаў – бочка для саленняў
Супрацьлеглы бок прадстаўляе экспанаты бытавога прызначэння: прас на вуглях, лямпы – газоўкі, бязмен, ліхтары
Сялянскі быт Заканчвае нашу аглядавую экскурсію стэнд “Сялянскі быт”, дзе прадстаўлены фатаздымкі тых бытавых прадметаў, якія на жаль, няма ў нашым музеі.
Каваленка Маргарыта Хмялеўская Аліна Экскурсію праводзілі:
Віктарына
Чым карысталіся нашы продкі для абмалочвання зерня?
Драўляным цэпам
2. Што захоўвалі гаспадыні у куфры?
Палотны, вопратку, бялізну
3. Якімі прыстасаваннямі карысталіся для апрацоўкі драўніны?
Вярстак і рубанак
4. З чаго плялі лапці? А кашы?
З лыка З лазы
4. Як называецца рэч, якой упрыгожвалі ложак?
Падзорнік
4. Як называлася месца ў хаце, дзе знаходзіліся абразы, упрыгожаныя вышыванымі ручнікамі?
Чырвоны куток
Як добра, што музей наш ёсць у школе! Значыць, сувязь з часам не згубіць. Значыць, разам на жыццёвым коле Зможам мы мінулае ўзнавіць.