У гады ваеннага ліхалецця Экскурсія па экспазіцыі музея Шылавіцкай СШ
Вялікай Айчыннай вайна – самая трагічная старонка гісторыі нашага народа. Наша мясцовасць была акупіравана ў першыя ж дні вайны. Па ўстаноўленаму фашысцкай Германіяй адміністрацыйнаму падзелу яна уключалася ў акругу Беласток . Пачаліся гады акупацыі. У Шылавічах стаяў вялікі нямецкі гарнізон.
Вось такія знакі адрознення павінны былі насіць нашы землякі на чужыне
Як страшны сон успамінае Вераніка Іосіфаўна Пашкоўская (нар. ў 1925 г.) два гады праведзеныя ва Усходняй Прусіі. Летам 1942 г. яна была адпраўлена на прымусовыя работы ў Германію.На плечы шаснаццацігадовага падлетка лёг увесь цяжар паднявольнай працы.
Такія пашпарты выдаваліся мясцовым жыхарам на акупіраванай тэрыторыі. Разам з фотаздымкам, апісанне знешнасці Такія пашпарты выдаваліся мясцовым жыхарам на акупіраванай тэрыторыі. Разам з фотаздымкам, апісанне знешнасці
Але народ не скарыўся. У музейнай калекцыі – некалькі экзэмпляраў газеты “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Гэта газета распаўсюджвалася сярод воінаў Чырвонай арміі і на акупіраванай ворагам тэрыторыі. Яна падымала баявы дух і ўсяляла надзею на перамогу ў вайне. Але народ не скарыўся. У музейнай калекцыі – некалькі экзэмпляраў газеты “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Гэта газета распаўсюджвалася сярод воінаў Чырвонай арміі і на акупіраванай ворагам тэрыторыі. Яна падымала баявы дух і ўсяляла надзею на перамогу ў вайне.
Усе друкаваныя выданні ваеннага часу захаваліся ў мясцовых жыхароў і былі знойдзены ў наш час выпадкова.
Гналі немцы- афіцэры Гналі немцы- афіцэры Як быдлё сваіх салдат На зімовыя кватэры У Маскву і Ленінград. На фашысцкі брэх і крык Адказаў савецкі штык: - Калі ласка! Вам кватэры? Ад сяла і да сяла Для салдат і афіцэраў Бура снегу намяла.
Рэчы, якія пакінула нам вайна: штык ад знакамітай вінтоўкі Мосіна, з якой рускі салдат прайшоў некалькі войнаў, а савецкі пачынаў Вялікую Айчынную, кабура ад пісталета , каска і біклага чырвонаармейца Рэчы, якія пакінула нам вайна: штык ад знакамітай вінтоўкі Мосіна, з якой рускі салдат прайшоў некалькі войнаў, а савецкі пачынаў Вялікую Айчынную, кабура ад пісталета , каска і біклага чырвонаармейца
Астаткі боепрыпасаў, што руйнавалі нашу зямлю, забівалі людзей, каска нямецкага салдата Астаткі боепрыпасаў, што руйнавалі нашу зямлю, забівалі людзей, каска нямецкага салдата
Некаторыя нашы землякі змагаліся у радах савецкай і польскай армій. Нікога з іх ўжо няма ў жывых. Але нам засталіся ўспаміны гэтых людзей Некаторыя нашы землякі змагаліся у радах савецкай і польскай армій. Нікога з іх ўжо няма ў жывых. Але нам засталіся ўспаміны гэтых людзей
Вялесік Іван Георгіевіч Усё сваё жыццё, за выключэннем ваенных і пасляваенных год пражыў у вёсцы Бегені. Шмат цікавага і трагічнага ўспамінае Іван Георгіевич. Як у складзе 27 пяхотнага палка Польскай Арміі Людовай удзельнічаў у Вісла-Одэрскай аперацыі, як ледзь не патануў разам са сваім “максімам” пры пераправе праз Одэр, як трапіўшы ў акружэнне пад суцэльным агнём праціўніка прарываліся да сваіх некалькі дзён. У жывых засталіся са 115 толькі 27 чалавек.
Варвара Аляксееўна Ягнешка З вясны 1944 г. служыла санінструктарам у аўтасанроце №3 у складзе 1-га Беларускага фронта. Удзельнічала ў аперацыі «Баграціён», у баях за Усходнюю Прусію, у вызваленні Польшчы. Вайну завяршыла ў Германіі, на Эльбе.
Пякарскі Марьян Станіслававіч і яго ўзнагароды. Медалі за Одэр, Нейсэ, Балтыку, за узяцце Варшавы, Грунвальдская адзнака…
Цікавы дакумент – дазвол на валоданне 10 гектарамі зямлі і гаспадаркай на былых нямецкіх тэрыторыях, што сталі пасля вайны належаць Польшчы. Такі дакумаент даваўся салдатам Польскай Арміі, асабліва з нашых тэрыторый. Цікавы дакумент – дазвол на валоданне 10 гектарамі зямлі і гаспадаркай на былых нямецкіх тэрыторыях, што сталі пасля вайны належаць Польшчы. Такі дакумаент даваўся салдатам Польскай Арміі, асабліва з нашых тэрыторый.
Шырэй Елізавета Васільеўна Нарадзілася ў 1927 г. ў падмаскоўным г. Бораўск восенню-зімой 1941 – 1942 гг. Перажыла трохмесячную акупацыю ў час Маскоўскай бітвы. Пасля вызвалення ўдзельнічала ў аднаўленні горада. Да канца вайны працавала на фабрыца па пашыве адзення і абутку для салдат.
Шылавічы, як і ўвесь Ваўкавыскі раён вызвалялася ў ліпені 1944 г. Баі за нашу вёску і наваколле былі вялікімі. Змагаліся тут часці 169 Рагачоўскай стралковай дывізіі. Салдаты гэтай дывізіі прайшлі слаўны шлях абараняючы Украіну, удзельнічалі ў Сталінградскай і Курскай бітвах, у аперацыі “Баграціён”, пазней вызвалялі Усходнюю Прусію і Польшчу, удзельнічалі ў Берлінскай аперацыі. Многім воінам гэтай слаўнай дывізіі было наканавана загінуць вызваляючы нашу мясцовасць. У асноўным гэта салдаты 680 стралковага палка. Шылавічы, як і ўвесь Ваўкавыскі раён вызвалялася ў ліпені 1944 г. Баі за нашу вёску і наваколле былі вялікімі. Змагаліся тут часці 169 Рагачоўскай стралковай дывізіі. Салдаты гэтай дывізіі прайшлі слаўны шлях абараняючы Украіну, удзельнічалі ў Сталінградскай і Курскай бітвах, у аперацыі “Баграціён”, пазней вызвалялі Усходнюю Прусію і Польшчу, удзельнічалі ў Берлінскай аперацыі. Многім воінам гэтай слаўнай дывізіі было наканавана загінуць вызваляючы нашу мясцовасць. У асноўным гэта салдаты 680 стралковага палка.
Пасля вайны адбылося перазахаванне астанкаў савецкіх воінаў і партызан, што загінулі вызваляючы Шылавічы і суседнія вёскі. У 1948 годзе на магіле быў пастаўлены помнік. Пасля вайны адбылося перазахаванне астанкаў савецкіх воінаў і партызан, што загінулі вызваляючы Шылавічы і суседнія вёскі. У 1948 годзе на магіле быў пастаўлены помнік.
У 90-х гадах У 90-х гадах помнік быў рэканструяваны. У брацкай магіле пахаваны 287 воінаў і партызан. Імёны толькі 65 з іх вядомы.
Намаганнямі вучняў і настаўнікаў Шылавіцкай школы была праведзена вялікая пошукавая работа, знойдзены сваякі некаторых воінаў, загінуўшых за нашу мясцовасць. Намаганнямі вучняў і настаўнікаў Шылавіцкай школы была праведзена вялікая пошукавая работа, знойдзены сваякі некаторых воінаў, загінуўшых за нашу мясцовасць.
Гэты дакумент, так званая “пахаронка”. Страшней гэтай весткі для родных і блізкіх не магло быць нічога. Гэты дакумент, так званая “пахаронка”. Страшней гэтай весткі для родных і блізкіх не магло быць нічога.
Бакін Сяргей Рыгоравіч Бакін Сяргей Рыгоравіч
Бакін Сяргей Рыгоравіч Загінуў вызваляючы вёску Шылавічы. Пахаваны ў брацкай магіле. Яго сям’я прыязжала з Арла праз 68 год пасля вайны